2006-05-19 07:25:21

Рэлігійнае жыццё католікаў Узбекістана.


Каля 200 вернікаў з сямі узбекскіх гарадоў сабраліся ў сталічнай катэдры Найвяцейшага Сэрца Езуса, каб прыняць удзел у VI спатканні католікаў.
Трохдзённая сустрэча пачалася са Святой імшы 12 траўня. Яе ўзначаліў біскуп Ежі Мацулевіч, Апостальскі адміністратар Узбекістана. У Богаслужбе таксама прыняў удзел арцыбіскуп Юзеф Веселоўскі, Апостальскі нунцый у Сярэдняй Азіі і Казахстане, і 10 святароў-францішканаў, якія служаць у розных парафіях краіны.
Спатканне гэтага года было прысвячана энцыкліцы Папы Бенедыкта XVI “Бог ёсць любоў”. Сустрэча прымеркаваная да першай гадавіны біскупскай хіратоніі айца Ежі Мацулевіча, якая адбылася ў Рыме 14 траўня мінулага года.
З гэтай нагоды ў залі св.Антонія ташкентскага касцёла была прадстаўлена выстава фотаздымкаў, на якой прадстаўлены сам рыт высвячэння ў біскупы і хроніка спаткання святароў з Узбекістана са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.