2006-05-18 13:08:02


Зараз у Маскве, у выставачнай зале тэатра "Школа драміскусства" праходзіць выстава мастака-манументаліста Аляксандра Карнаухава. У Рыме ён вядомы , бо й тут пакінуў свой твор - па запрашэнні папы Яна Паўла 2 аформіў мазаіку ў капліцы Апостальскага палацу ў Ватыкане.


Называецца мазаіка, створаная праваслаўным мастаком з Масквы ў капліцы "Redemptoris Mater", дзе штогод праходзяць Папскія духоўныя практыкаванні, "Набесны Ерусалім". Польскі папа прысвяціў гэтую тэму юбілею " 2000 года, новаму Тысячагоддзю чалавецтва, калі яно спазнае сваю адзіную для ўсіх народаў і часоў Айчыну - Божае Валадарства. Аляксандр Карнавухаў працаваў з блаславенства патрыярха Маскоўскага і усяе Русі Алексія 2-га. Тут рускі майстар выкарыстаў сваю арыгінальную тэхніку, пакладаючы камяні не непасрэдна на муровую паверхню, але на шклотканіну, пакрываючы яе далей растворам. Выкладзеныя на такой сетцы мазаічныя карціны затым мантаваліся на сцяне. Гэтая навацыя ў старажытнай выяве мазаічным спосабам была ў 2002 годзе скарыстаная ў храме Уваскрасення Гасподняга ў Цюрыху, у Германіі, а потым - ў Аздараўленчым цэнтры Срагіно ў Расіі.
Як на адкрыцці цяперашняй выставы мастака адзначвалі прамоўцы, мазаікі апошніх гадоў, асабліва выява Трох Свяціцелей у Архангельскім, праца над чкой працягваецца, паказвае, што й сёння можна ствараць святыя карціны, якія не саступаюць па выразнасці і майстэрству візантыйскім. Яны маюць высокі духоўны змест і цудоўную мастацкую форму.
Міністр культуры і масавых камунікацый РФ Аляксандр Сакалоў з зацікаўленнем азнаёміўся з выставай. тут прадстаўлены ілюстрацыі мазаік з храма Перамянення Гасподняга ў Тушыні , катэдральнага сабора Сіоні ў Тбілісі, ў цэрквах Падмаскоўя







All the contents on this site are copyrighted ©.