2006-05-15 13:54:18

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам Бэнэдыктам 16 у нядзелю 14 мая


Да абьяўленьняў Божае Маці ў Фатіме і гадавіны замаху на жыцьцё памёршага Папы Яна Паўла ІІ спаслаўся ў сваёй прамове цяперашні Папа Бэнэдыкт 16 адгаворваючы з вернікамі багародзічную малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У 1917 годзе Божая Маці зьвярнулася да трох партугальскіх пастушкоў Францішка, Гясынты і Луцыі з прарочым пасланьнем, бяручы пад увагу факт, што ХХ стагоддзе было намечана войнамі, таталітарнымі рэжымамі і пераследаваньнем Царквы- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
RealAudioMP3
Апрача таго 13 мая 1981 году Слуга Божы Ян Павал ІІ зазнаў цудоўнага выратаваньня ад сьмерці дзякуючы ўмяшаньню, як ён сам звык гаварыць, “матчынай далоні”. Увесь ягоны Пантыфікат быў намечаны тым, што Марыя прадказала ў Фатіме. Нават калі не хапала яму цярпеньняў ды турботаў, нават калі не згаслі яшчэ доказы да боязі адносна долі сьвету, гэтым суцяшэньнем зьяўляецца абьяцаньне “Белае Дамы” дадзенае пастушкам: “Уканцы маё Непарочнае Сэрца пераможа”—сказаў Папа.
Спасылаючыся да эвангэльскае прыповесьці аб вінаградным кусьце Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што крыніцаю духоўнае пладавітасьці зьяўляецца абьяднаньне з Богам, што ажыцьцяўляецца ў Эўхарыстыі. Таму што месяц май ёсьць месяцам Першае Камуніі Папа асабліва прывітаў дзяцей, якія прыймаюць Хрыста першы раз у жыцьці.
Папа прывітаў таксама італьянскіх вучняў, якія ў Рыме ўшаноўвалі ад пятніцы 12 мая Сьвята Школы. Мэтаю сёлетніх гульняў, забаваў, конкурсаў і канцэртаў было паказаць тое, як можна вучыцца без нуды. Для моладзі падрыхтавана многа атракцыёнаў, з якіх галоўным быў Марафон з Плошчы Сьвятога Пятра да парку Вільля Боргэзэ. Сьвята Школы рэгіёну Лацыюм зарганізавала таварыства Скуоля Нова пры супрацоўніцтве з Рымскім Вікарыфтам.
На заканчэньне сустрэчы Папа прывітаў вернікаў надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.