Заява кардынала Ганконга з нагоды незаконнага высвячэнне двух біскупаў у Кітаі.
Каментуючы недаўнія нелігітымныя высвячэнні двух біскупаў у Кітаі, ганконгскі кардынал
Язэп Цзэн заявіў, што ўсе кітайскія католікі “жадаюць захоўваць вернасць Папе”, а
не царкве, якая падпарадкоўваецца кітайскаму ўраду. У заяве, надрукаванай у адказ
на гэтыя высвячэнні, кардынал падкрэсліў, што ў Кітаі ёсць толькі адна сапраўдная
Царква і раскол у поўнай меры палягае на сумленні падпарадкаванай дзяржаве царкве. Каталіцкі
дастойнік адзначыў, што “за апошнія 50 гадоў, калі ў краіне адбываліся незаконныя
высвячэнні, новыя біскупы заўсёды разумелі іх нелегітымнасць. На прыканцы 70 і на
пачатку 80 гадоў мінулага стагоддзя, калі кантакты з Захадам зрабіліся больш простымі,
многія з гэтых біскупаў імкнуліся папрасіць прабачэння перад Святым Пасадам і прасілі
аб іх прызнанні з боку Апостальскай сталіцы”. “У выпадках, калі гэта было магчыма,
Папа задаволіваў такія просьбы, і загадываў данесці адпаведную інфармацыю да мясцовых
святароў і свецкіх вернікаў, пазбягаючы прамога супрацьстаўлення афіцыйным урадавым
структурам. Гэта дазволіла біскупам, святарам і простым вернікам спакойна вызнаваць
сваю веру і знаходзіцца у той самы час пад кантролям ураду”, - зазначыў кардынал Цзэн. Ён
таксама падкрэсліў, што “новыя біскупы, высвечаныя без згоды Апостальскай сталіцы,
знаходзяцца цяпер у складанай сітуацыі: святары не жадаюць цэлебраваць імшы разам
з імі, а вернікі адмаўляюцца прыймаць удзел у Богаслужбах, якія яны служаць”.