2006-05-13 11:22:49

Да 10 працэнтаў жанчын,асабліва маладзенькіх, пасля аборту застаюцца бясплоднымі. Пра гэта, з акцэнтам на павагу да годнасці чалавека,
- значыць усіх удзельнікаў такіх трагедый, гаварыў у А А Н
арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ.


Святы Пасад вуснамі свайго пастаяннага назіральніка пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, RealAudioMP3 прыклікаў міжнароднае зграмаджанне больш увагі надаваць дэмаграфічнай палітыцы. З такім заклікам звярнуўся арцыбіскуп Челесціно Мільёре ў часе працоўнай сесіі "нацыянальны вопыт у пытаннях народанасельніцтва: міжнародная інтэграцыя і развіццё."
Як пра гэта паведамляе служба друку Ватыкану, прадстаўнік дзяржавы ўзвысіў голас на карысць прыняцця палітыкі, якая б уключала інтарэсы людзей дзеля кожнага чалавека, а таксама асягнення глабальнай задачы - забяспечання ўстойлівага і разумнага развіцця народанасельніцтва Зямлі. Ватыканскі дыпламат таксама надаў увагу праблемам абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
Расказваючы пра гэта, рымская каталіцкая газета "Будучыня" апублікавала і статыстыку. У прыватнасці, у артыкуле расказваецца, што ў Расіі і іншых краінах Саюза Незалежных Дзяржаў застаецца пагрозліваю колькасць хірургічнага перарывання цяжарнасці. Спасылаючыся, у прыватнасці, на дадзеныя Мінздрава Расіі, газета паказвае, што ў год нараджаецца меньш дзяцей, чымсьці робіцца абортаў.Прапорцыя 1500000 да 1700000 !
Аўтар артыкулу Джованні Бенсі ,аднак, адзначвае, што некалькі год таму было яшчэ горш - у год у Расіі рабілася да 2-х з паловай мільёнаў абортаў. Падобная практыка на думку саміх медыкаў , ды й палітыкаў, з'яўляецца разбуральнай, як з пункту гледжання санітарных наступстваў - вельмі вялікі працэнт жанчын маюць ускладненні са здароўем і псіхалагічныя траўмы, так і з дэмаграфічнага пункту гледжання. Прыгадаем, хрысціянская Царква лічыць аборт забойствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.