2006-05-12 14:31:22

Iнтерв'ю Апостальскага нунцыя ва Украіне з нагоды міжканфессыйнага спаткання, прысвячанага праблемам сямьі.


У сталіцы Украіны праходзіць ХХII Міжнародны кангрэс сямьі. Яго удзельнікі атрымалі магчымасць праслухаць дакладна тэмы “Прыроднае планаванне сямьі”, “Фемінізм трэццяга тысячагоддзя”, “Абарона годнасці чалавечага жыцця”, “Дзеці – багацце народаў” і іншыя.
Як сказаў у інтэрв’ю каталіцкаму медіа-цэнтру Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Iван Юркавіч, пытанне сямьі з’яўляецца сёння вельмі важным як для Украіны, так і для ўсяго свету, бо гэта “пытанне нашай будучыні”.
На думку арцыбіскупа, сёння вельмі важна знайсці адказы на тыя пытанні, якія нам пакінулі мінулыя дзесяцігоддзі. Монсіньор Юркавіч таксама зазначыў, што важным фактам у правядзенні кангрэса стала тое, што ўсе самыя вялікія рэлігійныя канфесыі Украіны былі на ім прадстаўлены.
Па словах Апостальскага нунцыя, такі інтэрэс хрысціянаў да сямьі, дэманструе, якой актуальнай ёсць гэта праблема. Арцыбіскуп упэўнены, што пытанне развіцця сямьі з’яўляецца сёння вельмі важным.







All the contents on this site are copyrighted ©.