2006-05-11 14:00:18

Заява экс-прэмьер-міністра Эстоніі аб прыпаміне хрысціянскіх каранёў у канстытуцыі Еўрапейскай суполкі.


Былы прэмьер-міністр Эстоніі Март Лаар лічыць недапушчальным, што ў праекце канстытуцыі Еўрапейскай суполкі няма прыпаміну аб хрысціянстве. Парламент Эстоніі ратыфікаваў праект Канстытуцыі у мінулы аўторак.
На маю думку, з’яўляецца скандалам, што Еўропа не ўпісала хрысціянства ў канстітуцыйны дагавор. Памылкова гутарыць аб грэка-рымскай культуры, абыходзячы ўвагай хрысціянства. Канстітуцыйны дагавор не павінен быць заснаваным на ілжы”, - сказаў у інтэрв’ю нашаму Радыё спадар Лаар.
Гаворачы аб магчымасці ўваходжання Турцыі ў Еўрапейскую суполку, ён зазначыў, што ў поўні падтрымлівае ў гэтым пытанні пазіцыю былога канцлера Германіі Гельмута Коля.
“Мне заўсёды падабаўся крытэрый, які Гельмут Коль устанавіў для ўваходу Турцыі ў Еўрапейскую суполку. Турцыя будзе гатова да ўступлення тады, калі ў Анталіі стане магчымым будаўніцтва хрысціянскай царквы. Як магчыма цяпер будаўніцтва мячэці ў Гамбурге”, - працытаваў словы германскага экс-канцлера спадар Лаар.







All the contents on this site are copyrighted ©.