2006-05-11 13:48:58

Жыццё чалавечае - менавіта яму прысвечаная міжнародная канферэнцыя, што адкрылася ў Латэранскім каталіцкім універсітэце Рыма. Тут праходзяць святкаванні 25-годдзя навукова-даследчага Інстытуту шлюбу і сям'і, які носіць імя свайго заснавальніка - Папы Яна Паўла 2.


Прыбылі ў Вечны горад навукоўцы з розных краін і кантынентаў, каб узяць удзел разам з кардыналамі і біскупамі хрысціянскіх Цэркваў у роздуме тым, як адказваць на сучасныя выклікі ў інтэнсіі захавання жыцця. Працы форуму адкрые кардынал жан марі Люсціжэ, былы арцыбіскуп Парыжа. У складзе польскай дэлегацыі - святаслужыцелі, тэолагі, філосафы, а таксама амбасадарка Польшчы пры дзяржаве Ватыкан спадарыня Ганна Сухоцка. галоўны жакладчык - прэзідэнт Папскай Рады па справах свецкіх арцыбіскуп Станіслаў Рылко.
13 мая ўдзельнікі канферэнцыі будуць удзельнічаць у Святой Імшы ля магілы Папы Яна Паўла 2 у гротах базілікі Святога Пятра, блізка мошчаў першага апостала. Потым кіраўнікі дэлегацый і НДІ будуць мець прыватную аўдыенцыю з Папам Бенедыктам 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.