2006-05-10 14:00:18

Спатканне праваслаўных і каталіцкіх тэолагаў у італьянскім горадзе Бары.


Як паведаміла штодзённая каталіцкая газета “Аввенірэ”, 10-га траўня ў горадзе Бары пачаў працу двухдзённы ХIV каталіцка-праваслаўны калоквіум на тэму “Багаслоўскі каталіцка-праваслаўны дыялог: памяць і прароцтва”. Спатканне богасловаў двух Цэркваў-сёстраў адбываецца ў Iнстытуте экуменічнай тэалогіі святога Мікалая. Сустрэча арганізаваная з удзелам цэнтра айцоў-дамініканаў “Salvatore Manna” і праходзіць у рамках дзейнасці Міжнароднай змешанай камісіі па каталіцка-праваслаўнаму дыялогу, якая аднавіла сваю працу ў мінулым годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.