2006-05-10 14:03:40

ЗША і Святы Пасад салідарны у тым, што тычыцца рэлігійнай свабоды ў Кітаі.


Пасол ЗША пры Апостальскай сталіцы спадар Фрэнсіс Руні заявіў, што ягоная краіна салідарна з Ватыканам адносна важнасці захавання свабоды веравызнання ў Кітаі.
“ЗША ўважліва паставіліся да заявы Святога Пасада аб незаконных высвячэнняў двух біскупаў у Кітаі. Амерыка імкнецца да агульнай рэлігійнай свабоды. На працягу доўгага часу мы выступаем у падтрымку захавання свабоды веравызнання ва ўсіх краінах свету. Гэты пункт гледжання Прэзідэнта Буша і дзяржаўнага сакратара Кандалізы Райс абсалютна ясны”, - зазначыў пасол Руні.
Дыпламат нагадаў таксама словы Прэзідэнта Буша пад час яго візіта ў Кітай у мінулым годзе. Тады галава краіны адзначыў, што “здаровае грамадства – гэта такое грамадства, якое прыймае ўсе рэлігіі і дае грамадзянам магчымасць вызнаваць іх”. Пад час свайго нядаўняга спаткання з Прэзідэнтам Кітая Ху Цзіньтао Джордж Буш зноў нагадаў аб важнасці сацыяльных, палітычных і рэлігійных свабод у Кітаі.







All the contents on this site are copyrighted ©.