Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е
дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
А была гэта ўжо 18 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную
катэхэзу Папа прысьвяціў , так званаму, Апостальскаму Наступніцтву, сказаўшы наступнае: Пасьля Уваскрасеньня
Хрыста да ліку Апосталаў былі пакліканыя Сьвяты Мацьвей і Сьвяты Павал. Важным этапам
у жыцьці Касьцёла, які нараджаўся, было перададзеньне Апосталамі місіі абвяшчаньня
Эвангэльля інхім Наступнікам, значыць Біскупам. Ужо ў другім стагоддзі пасьля Хрыста-
сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- вядомыя ў Касьцёлу ўрады біскупа, прэсьбітэра і дыякана. Дзякуючы
паслузе біскупаў, сілаю Духа Сьвятога, цераз Сьвяты Сакрамант ёсьць перадаванае ў
Касьцёле Апостальскае Наступніцтва, гістарычны і духоўны знак лучнасьці Божага Народу
кожнае эпохі з Калегіюмам Апосталаў і Касьцёлам Першых Вякоў. Сьвяты Ірынэй- зноў
сказаў Папа Бэнэдыкт 16—прыпомніў у другім стагоддзі значэньне для ўсяго Касьцёла
Апостальскай традыцыі, падкрэсьліваючы ў сваіх пісьмах, што бярэ яна пачатак з сувязі
ўсіх супольнасьцей, якія трываюць у духу лучнасьці веры і сакрамантаў з Касьцёлам
Рыму, які пабудаваны на фундаманце мучаніцкае сьмерці Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Дзякуючы
Апостальскаму Наступніцву- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа-- мы упэўненыя
прысутнасьці ў Касьцёле Хрыста, які да нас прыходзіць. Ён сам прамаўляе ў Эвангэльлі,
якое перадаецца нам Наступнікамі Апосталаў, паслугоўліваецца іхнімі рукамі, каб удзяляцца
нам у Сакрамантах, заўважвае нас, кліча і ў жэсьце прыязьні прытуляе да свайго сэрца.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь
ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.