2006-05-09 14:03:10

У Вене адкрылася выстава, прымеркаваная да 160 гадавіны з дня нараджэння Генрыха Сенкевіча.


160 гадавіну з дня нараджэння славутага польскага пісьменніка Генрыха Сенкевіча адзначылі 5 траўня не толькі ў Польшчы. У расейскім цэнтры навукі і культуры ў аўстрыйскай сталіцы адкрылася выстава, прысвячаная знакамітаму пісьменніку, аўтару раманаў “Патоп”, “Крыжакі”, а таксама “Quo vadis”, які прысьвечаны лёсу першахрысціянаў у Рыме.
Гэты твор стаў самым вядомым польскім раманам у свеце, а сам Сенкевіч у 1905 годзе атрымаў за яго Нобелеўскую прэмію і стаў членам-карэспандэнтам Расейскай акадэміі навук.
Народжаны ў польскім горадзе Окжейске (зараз гэта тэррыторыя Літвы), Генрых Сенкевіч шмат падарожнічаў і нават спрабаваў стварыць на тэррыторыі ЗША сацыялістычную калонію. Ягоныя творы шмат разоў экранізаваліся, перад усім “Quo vadis”, які быў надрукаваны ў 1896 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.