2006-05-08 14:16:28

Сьвятарскія сьвядчыны ў Ватыкане


У Сусьветны Дзень Малітваў за Пакліканьня, які прыпадаў ў гэтым годзе 7-га траўня, Папа Бэнэдыкт 16 высьвяціў ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра 15-х прэзьбітэраў для рымскае дыяцэзыі. Сярод новых прэзьбітэраў было 12-ць італьянцаў, адзін грамадзянін Ізраіля, Гандурасу ды адзін Паляк. Наймалодшы з новавысьвячаных сьвятароў меў 27-м гадоў а найстарэйшы 42-а.
У казаньні, ў часе Сьвятое Імшы, Бэнэдыкт 16 прыпомніў тры прыкметы сьвятара, які па прыкладу Ісуса Хрыста зьяўляецца Добрым Пастырам: менавіта аддае за авечкі сваё жыцьцё, ведае іх і яны яго ведаюць ды служыць еднасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.