2006-05-08 14:20:19

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба"


Да малітвы за сьвятароў, пасьвячаных асоб ды за новыя сьвятарскія пакліканьні Папа Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў адгаворваючы з імі паoднёвую малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У нядзелю 7-га мая прыпадаў Дзень Малітваў за Пакліканьні, які ўшаноўваўся пад лозунгам: “Пакліканьне ў таямніцы Касьцёла”. Папа прыпомніў, што хрысьціянін пакліканы да безупыннага аднаўляньня асабістае прыязьні з Хрыстом, які надае жыцьцю сэнс і пабуджае гатоўнасьць служэньня для Божага Каралеўства.
RealAudioMP3
Касьцёл жыве гэтаю прыязьню, ажыўлянаю Божым Словам і Сакрамантамі, сьвятымі праўдамі, што ў першую чаргу даручаныя паслузе біскупаў, сьвятароў і дыяканаў, якія былі пасьвячаныя ў сакраманце сьвятарскіх сьвядчынаў. Менавіта дзеля гэтага- сказаў далей Папа- як я падкрэсьліў ў пасланьні на сёньняшні дзень, місія сьвятара ёсьць незаступнаю. Нават калі ў некаторых рэгіёнах сьвету заўважваецца малы лік сьвятароў, то не трэба сумня- вацца, што Бог пастаянна будзе клікаць маладых і старэйшых асоб да пакіненьня ўсяго, каб ахвяравацца абвяшчаньню Эвангэльля ды душпастырскай паслузе.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі на сьвяткаваньні 500-й гадавіны Швейцарскае Гвардыі








All the contents on this site are copyrighted ©.