2006-05-08 14:21:35

Межа нейтральнасці - дзе яна? Галава Папскай Рады "Справядлівасць і мір" заявіў у Вене, што недапушчальна блытаць ідэялагічны нейтралітэт законаў з маральным стаўленнем.


У Аўстрыю кардынал Ренато Марціно прыбыў пасля наведання Харватыі і Венгрыі. Таксама і там ён праводзіць калоквіумы наўкол падрыхтаванага ягонай кангрэгацыяй працы - Кампендыума сацыяльнага навучання каталіцкае Царквы.(Прыгадаем, што поўны тэкст па частках мы перадаем па-беларуску па панядзелках). Дык у Вене, у моманце правядзення канферэнцыі "Рэлігія ў грамадскім жыцці : рэлігійная свабода ў новай Еўропе", якая адбылася ў Дыпламатычнай Акадэміі Аўстрыі, ватыканскі прадстаўнік сцвердзіў, што, калі дзяржава праяўляе павагу да рэлігійнай свабоды, гэта ёсць сцверджаннем павагі і да іншых неад'емных правоў. Прычым, трэба яскрава бачыць, што ў рэчаіснасці права на свабоду веравызнання не заўсёды захоўваецца нават у ліберальных дэмакратычных краінах. на гэта таксама звярнуў увагу кардынал, абвергнуўшы канцэпцыю сэкулярызму.Калі выключыць рэлігію з грамадскага жыцця, адносячы яе толькі да асабістай справы кожнага чалавека, грамадства страчвае. "Сапраўды свецкі палітычны рэжым дазваляе хрысціянам дзейнічаць ў грамадстве, таксама як і людзям без рэлігійнай прыналежнасці, і не хаваць сваю веру".-падкрэсліў кардынал Ренато Марціно. Менавіта ў такіх умовах Царква здольная выказваць сваю думку па важных маральных пытаннях сучаснасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.