2006-05-06 10:59:00

Ватыканскае пасланьне на буддыйскае сьвята Вэсак


Да паўторнага адкрыцьця першаснага сэнсу любові заахвоціў буддыстаў Старшыня Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу. Спэцыяльнае пасланьне з нагоды сьвята Вэсак накіраваў у месяцы лютым тагачасны кіраўнік гэтае Рады- арцыбіскуп Фітджэральд. У ім ён спаслаўся да першае Энцыклікі Папы Бэнэдыкта 16 “Deus caritas est” ды падкрэсьліў падабеньствы ў разуменьні любові, што знаходзяцца ў навучаньні католікаў і буддыстаў. Каталіцкі Касьцёл перакананы аб неабходнасьці дыялогу ў гэтай галіне. Ён можа быць заахвочаньнем да супрацоўніцтва і будаваньня адносінаў, якія прытрымліваліся б праўды і любові.
Вэсак ёсьць найважнейшым сьвятам Буддыстаў і ўшаноўваецца ў гадавіну пакліканьня Будды. На сьвеце ёсьць каля 360-ці мільёнаў буддыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.