2006-05-02 14:46:00

У ЗША ўсё пабольшваюцца пагрозы для інстытуту сям'і. Адпаведна, рэлігійныя дзеячы выказваюць занепакоенасць.


Дзеля гэтага, яны на аснове экуменічнай згоды зрабілі сумесную публічную заяву наконт сваіх адносінаў да з'явы. " Шлюб, асвячаны Госпадам, ёсць асноваю сацыяльна упарадкаванага грамадства...Па ўсёй Амерыцы, - чытаем ў лісце, - сям'я пакутуе. Напрацягу тысячагоддзяў нашы грамады прызнавалі саюз мужчыны і жанчыны асноваю шлюбу. мы перакананыя, што адзіная мера, якая здольная абараніць інстытуцыю шлюбу ад тых, хто імкнецца знайсці як парлезьці ў заканадаўства - гэта дакладна і яскрава сфармуляваць паняцце традыцыйнай сям'і і ў законе." Рэлігійныя лідары ў сваёй заяве падкрэсліваюцт пагрозлівыя з'явы. Гэта - узрастанне колькасці разводаў, пазашлюбных дзяцей, няпоўных сем'яў, іншыя. дагэтуль нечуваныя факты. Пад запатрабаваннем унесці папраўкі і ўдакладненні наконт рэальнай сям'і ў заканадаўстве ЗША паставілі свае подпісы галава Праваслаўнай царквы ў Амерыцы мітрапаліт Герман, прадстаўнікі Канстантынопальскага патрыярхату, каталіцкай Царквы, пратэстанцкай Царквы, а таксама юдаізму.







All the contents on this site are copyrighted ©.