2006-05-02 14:44:12

"ЗЯЛЁНЫМ КАРДЫНАЛАМ" называюць арцыбіскупа Філіпінскай сталіцы Гаўдэнсія Росалеса, які увайшоў у кангламерат найвышэйшых саноўнікаў каталіцкае Царквы -кардынальскі нядаўна: на апошняй кансісторыі - 24 сакавіка 2006 году.


Яго вернікі, ды й усе людзі на ягонае радзіме ведаюць і паважаюць за вялікую актыўнасць на карысць абароны прыроды RealAudioMP3 і навакольнага асяроддзя. Нядаўна кардынал, што атрымаў сваю чырвоную бярэтку з рук Папы Бенедыкта 16, правёў Святую Імшу у гонар Зямлі. Ён адслужыў Літургію на месцы былога сметніка, дзе, намаганнямі барацьбітоў за экалагічны свет, пачысцілі тэрыторыю і пачалі будаваць жылы раён. У часе гамеліі кардынал зазначыў:" Разбураць ці злоўжываць земкія рэсурсы - значыць, адбыраць ежу ва ўласных унукаў і праўнукаў. Ствараючы Зямлю, Бог меў на ўвазе патрэбы таксама і будучых за намі пакаленняў".
Кардынал Росалес пастаянна моліцца і просіць прабачэння ў прыроды за грахі чалавецтва, якое часта абражае ўсталяваны Богам натуральны парадак. Ён выказвае думку, штро стыхійныя бедствы на Філіпінах у апошнія гады - сярод якіх, напрыклад, тайфун 2004 года, селевыя апоўзні нядаўнега перыяду, што каштавалі тысяч людскіх жыццяў, не што іншае, як прыпамінанне людзям, што яны не ўправе злоўжываць земскія багацці. Кардынал навучае:" Гэтымі трагічнымі з'явішчамі Бог паказвае людзям, што прырода можа помсціць за сабе.Так яна самаабараняецца - дзеля таго, каб абараніць будучыню, перш за ўсё, для саміх жа людзей!"







All the contents on this site are copyrighted ©.