2006-05-02 14:45:23


У Эрытрэі каля 2000 хрысціянаў кінутыя ў турмы
дзеля свайго веравызнання.


Найбольшаму прыціску падзвяргаюцца вернікі Эвангелісцкай Царквы, настолькі, што дадзеных пра іх зусім няма; яны нават не ўключаныя ў ліст афіцыйна дазволеных у Эрытрэі арганізацый. Аднак, па меркаваннях арганізацыі па абароне правоў веруючых "Адкрытыя дзверы", яны, як і хрысціяне-праваслаўныя, католікі і лютэране гэтае краіны падзвергнутыя ўсё ўзрастаючаму ціску і спробам гвалтоўнага пераходу ў Іслам, нягледзячы на фармальны дазвол на свабоду веравызнання. Сярод увязненых, напрклад. спявачка Элен Берхан, хрысціянка, арыштаваная 2 гады таму назад за выпуск альбома сваіх спеваў эвангельскага зместу. Яна ўтрымліваецца ў транспартным кантэйнеры ў вайсковым лагеры.Прычым, існуе пагроза застацца там назаўсёды. бо ўмоваю свабоды з боку ўладаў ёсць ,каб выраклася сваёго хрысціянскага веравызнання.







All the contents on this site are copyrighted ©.