2006-05-01 10:02:03

Паўднёвая малітва з Папам у нядзелю 30 красавіка


Да аднаўленьня веры ва Уваскрослага Хрыста заахвоціў Сьвяцейшы Айцец вернікаў, якія ў вялікай колькасьці прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра 30 красвавіка. У разважаньні, якое папяраджала паўднёвую малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба” Бэнэдыкт 16 спаслаўся да эвангэльскіх пераказаў аб сустрэчах Хрыста з вучнямі пасьля Свайго Уваскрасеньня. Заклікаюць яны да пераадоленьня няверства, таму, што вучні маюць сьведчыць менавіта аб гэтым здарэньні.
RealAudioMP3
Уваскрасеньне Хрыста зьяўляецца асноўным фактам хрысьціянства, фундамэнтальнаю праўдаю. Трэба яе пастаянна і з энтузыязмам абвяшчаць у кожным часе. Адмаўленьне яе, як гэта намагліся рабіць у мінулым ды таксама ў гэты час у розныя спосабы ці таксама пераіначваньне гэтае праўды у здарэньне чыста духоўнае зьяўляецца раўназначным з адкіненьнем нашае веры. “Калі Хрыстос не Уваскрос- як абвяшчае Сьвяты Павал—надарэмным нашае навучаньне, дарэмная нашая вера”—сказаў у сваім навучаньні Папа Бэнэдыкт 16.
Вітаючы прыбылых пілігрымаў Сьвяцейшы Айцец успомніў залаты юбілей ватыканскай духоўнай сэмінарыі Сьвятога Пія Х, якой мэтаю ёсьць адукацыя духавенства, павышаньне сьвятарскіх ды законных пакліканьняў.
Асобнае слова Папа накіраваў да жыхароў Пэру, якія спалучыліся ў малітве з Папаю дзякуючы тэлебачаньню. З нагоды сьвяткаваньняў 400-х сотгоддзя сьмерці Сьвятога Турыбія з Могровэё Папа заахвоціў іх, каб за прыкладам гэтага Сьвятога ўзмацоўвалі адзінства царкоўных супольнасьцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.