2006-04-29 10:43:42

У Польшчы ідзе падрыхтоўка да першага апостальскага візіту
Папы Бенедыкта 16 у краіну ягонага сябра і папярэдніка на Пятровым пасадзе
- Папы Яна Паўла 2-га.


28 мая адбудзецца ўрачыстая святая Імша , якую адцэлебруе Папа на Кракаўскіх блонях - заліўных лугах непадалёк ад горада. Тут ужо пачалі усталёўваць вялікі алтар, які будзе мець незвычайны дах - у форме каўчэгу. Пад ім з Папам саслужаць Святую Імшу паўтары тысячы святароў, а вернікаў збярэцца ажно мільён чалавек, сярод якіх будзе і шматлікая дэлегацыя нашых беларускіх пілігрымаў.Перад алтаром будзе ўсталяваны 23-мятровы краж, прычым прыступкі да яго робяцца ў форме хваляў. З духоўным і сімбалічным зместам мяркуецца і ўпрыгожанне алтару: садоўнікі рыхтуюць кветкі жоўтага, залацістага, чырвонага і белага колеру для мастацкага акалення святочнай Літургіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.