2006-04-28 15:45:08

Армяне па цэлым свеце адзначылі змрочную дату ." 24 красавіка гэта дзень ахвяраў генацыду армянаў у асманскай імперыі.


Як расказвае радыё "Свабода", прыкладна 91 год таму назад у Турцыі былі знішчаныя сотні тысяч людзей па рэлігійным і нацыянальным прызнаку. Страшэнная трагедыя адбылася у Адане, але былі знішчаныя людзі па ўсёй краіне. Меньш ахвяраў сталася ў Стамбуле, але зделя застрашання гэтыя хрысціяне ці прадавалі, ці нават кідалі ўсё і выязджалі з краіны. З мільёну армянаў, што тады налічвалася ў Турцыі, засталося не больш за 60 тысяч.
Еурапейскі Саюз працягвае настойваць на важнасці прызнавання генацыду гэтаю краінай, якая жадае ўвайсці ў ягоныя члены. Аднак не жадае прызнаваць армянскага генацыду. гэта нараджае і дыпламатычнае супрацьстаянне Ерэвану і Анкары. Межы краінаў застаюцца зачыненымі.
Прынагодна губернатар амерыканскага штату Каліфорнія, галівудчкі актор Арнольд Шварцнегер аб'явіў, што на тэрыторыі штату ад 23 па 29 красавіка праходзіць Тыдзень памяці ахвяраў генацыду. У сваёй спецыяльнай заяве ён вызначае армянскі генацыд як злачынства супраць чалавецтва, у ходзе якога ад 1915 па 1923 гады было забіта паўтара мільёна чалавек. Паўмільёна чалавек дзеля выратавання былі вымушаныя стацца ўцекачамі і пасяліліся ў іншых краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.