2006-04-27 13:51:54

Праграма візіту Папы у Польшчу


Візіт адбудзецца ў днях 25-28 мая. Гэта будзе ўжо другі душпастырскі візіт Папы Бэнэдыкта 16-га па-за межы Італіі. Раней Сьвяцейшы Айцец наведаў Нямуччыну з нагоды Сусьветнага Дня Моладзі.
Візіт пачнецца 25-га мая раніцай, калі Папа прыляціць на міжнароднае лётнішча Окэнце, ў Варшаве, адкуль непасрэдна адправіцца да Катэдры Сьвятога Яна, дзе сустрэнеййа з духавенствам. Пасьля абеду, ў праграме ёсьць сустрэча з Прэзыдэнтам краіны Лехам Качыньскім ды пасьля яе, Экумэнічная Сустрэча ў Лютэраньскім Касьцёле Сьвятой Тройцы.
У пятніцу 26-га мая, раніцай, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу на Плошчы Пілсуцкага ў Варшаве. Пасьля абеду, таго ж дня, адправіцца ў Чэстахову, дзе на Яснай Гары сустрэнецца з законнікамі, законніцамі, сэмінарыстамі ды прадстаўнікамі каталіцкіх рухаў ды пасьвячанага жыцьця.
Позным вечарам Папа прыляціць верталётам ў Кракаў.
Наступнага дня, ў суботу 27-га мая, Сьвяцейшы Айцец наведае Вадавіцэ, горад у якім нарадзіўся памёршы Папа Ян Павал ІІ, дзе на Рынку сустрэнецца з жыхарамі гораду. Затым наведае Кальварыю Зэбжыдоўскую ды Сьвятыню Божае Міласэрнасьці ў Кракаве-Лагеўніках.
Пасьля візіту Катэдры на Вавэлі, Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з моладдзю на Кракаўскіх Лугах.
У нядзелю 28-га мая, раніцай, Сьвяцейшы Айцец адслужыць Сьвятую Імшу на тых жа самых Кракаўскіх Лугах
Апостальскае падарожжа ў Польшчу законцца наведаньнем канцэнтрацыйнага лагеру ў Аўшвіц-Біркэнаў, дзе Папа Бэнэдыкт 16 будзе маліцца за ахвяры нацыстаў.
Позным вечарам таго ж дня ,28 мая, Бэнэдыкт 16 вернецца ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.