2006-04-26 14:25:29

Рэстаўрацыя фрэсак славутага рымскага касцёла "Aracoeli".


Афiцыйная ватыканская газета “Osservatore romano” паведамляе аб выхадзе ў свет кнiгi спадара Томмазо Стрынатi “Aracoeli”. Зноў адкрытыя фрэскi”. У кнiзе паведамляецца аб нядоўняй знаходке фрэсак ХIII стагоддзя ў знакамiтай рымскай базылiцы “Святая Марыя ў Аracoeli”, якая знаходзiцца на левым баку Капiталiйскага ўзгорка. Згаданыя фрэскi былi знойдзеныя пяць гадоў таму ў каплiцы св. Паскаля Байлона, у глыбiнi правага нефа базылiкi. Працы па iх аднаўленню i рэстаўрацыi завершылiся два гады таму.
На шчасце, фрэскi нядрэнна захавалiся, таму адразу ж магчыма было высвятлiць, што размова iдзе аб некаторых эпiзодах з жыцця св.Яна Багаслова i св.Яна Хрысцiцеля, а таксама аб выяве Панны Марыi з Немаўляткам Езусам, якая знаходзiцца над алтаром i да гэтай пары схаваная пад працай гiшпанскага мастака ХVII стагоддзя Вiнцэнта Вiтторiо, на якой выяўлены св.Паскаль перад эўхарыстычным келiхам.
Аўтар кнiгi прапануе iканаграфiчнае тлумачэнне шэрагу фрагментаў, намаляваных у ХIII стагоддзi, а таксама прапануе чытачам паглыблены аналiз узаемаадносiнаў памiж Рымам, Ассiзi i Фларэнцыяй у той перыяд, калi ў мастацтве Iталii дамiнавалi такiя славутыя мастакi, як Джотто i Пьетро Каваллiнi.
Да пасьвячання ў гонар св.Паскаля, каплiца, на думку аўтара, на прыканцы ХIII стагоддзя належала да адной з магнацкiх радзiнаў Рыму. У Вечным горадзе гэта самы старажытны з вядомых на сёняшнi дзень прыкладаў пахавальнай каплiцы ўпрыгожанай цыклам фрэсак.
На адной з iх – Езус пасярод двух Анёлаў i двух святых (адзiн з якiх, хутчэй за ўсё, св.Пётр), выяўлена “Узнясенне св.Яна Багаслова”, намаляванае на аснове аповяда Якава Варагiнскага ў “Залатой лягендзе”.
У каплiцы св.Паскаля былi знойдзены i фрагменты сынопiй – падрыхтоўчых малюнкаў – на якiх даволi добра бачныя тры асобы. Магчыма, гэта ўкленчаны Ян Хрысцiцель i бласлаўляючы Хрыстус. Трэццi вобраз, хутчэй за ўсё, не быў скончаны мастаком.
Аўтар кнiгi мяркуе, што каплiца належала славутай рымскай радзiне Колонна, бо адзiн з iх, Джованнi Колонна, меў iмёны двух святых Янаў. Аб гэтым ускосна сведчыць i тое, што ў пэўны момант фiгуры святых Янаў былi пакрытыя вапнай, у той жа час выява Мацi Божай з Немаўляткам Езусам на некаторы час захавалася. Магчыма гэта тлумачыцца тым, што радзiна Колонна трапiла ў нямiласць.
У кожным выпадку, эпоха, аб якой iдзе гаворка, параўнальна мала вядомая, таму меркаваннi застаюцца толькi меркаваннямi, адкрываючы навукоўцам шляхi да новых даследванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.