2006-04-26 13:20:00

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 26 красавіка



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было дрэннае надвор”е але на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 16 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу, Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў царкоўнай супольнасьці, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Касьцёл умацоўваны Духам Сьвятым зьяўляецца супольнасьцю, супольнасьцю ўсіх веруючых; нас, якія паломнічаем па зямлі, памёршых, якія ачышчаюцца і тых, якія ўжо цешацца шчасьцем неба.
Гэтая супольнасьць- сказаў далей Папа- якая накіроўваецца да збаўленьня, ахоплівае веруючых усіх часў і ўсіх пакаленьняў. Яе прыхільнікам ёсьць Хрыстос, які абяцаў астацца са сваімі на працягу ўсіх дзён аж да сканчэньня сьвету.
Тое, што Хрыстос даручыў Апосталам, перадалі яны сваім прапаведваньнем, сваім сьведчаньне жыцьця і Эвангэльлем, напісаным пад натхненьнем Духа Сьвятога.
Гэта перадаваньне для ўсіх пакаленьняў- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- дзеля гэтага ўспамін збаўчых мукаў, сьмерці і ўваскрасеньня Хрыста, будзе ўшаноўвацца да слаўнага павароту Госпада. Прысутнасьць ў Касьцёле Хрыста-Збавіцеля хай будзе крыніцаю нашае радасьці і надзеі.


Пад канец сваёй сустрэчы з вернікамі Папа зрабіў заклік адносна Чарнобыльскай трагэдыі, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Менавіта сёньня прыпадае 20-я гадавіна ад трагічнага выбуху на атамнай элетрастанцыі ў Чарнобылі. З гэтае нагоды, я выказваю маё жывую ўдзячнасьць сем”ям, асацыяцыям, цывільным уладам ды хрысьціянскай супольнасьці, якія на працягу гэтых гадоў, намагаліся даць гасьціннасьць і лячэньне дзецям, кранутых вынікамі гэтага трагічнага здарэньня.
Мы пастаянна молімся за ахвяры гэтага вялікага няшчасьця, ўпрошваючы ў Госпада сьвятла для тых, якія ёсьць адказнымі за долю чалавецтва, каб у сваіх супольных намаганьнях ставілі кожны тып энэргіі для служэньня міру, ў пашане патрабаваньняў чалавека ды прыроды.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.