2006-04-25 12:09:20

У часопісе "Jesus" надрукаваны артыкул аб праблемах Румынскай Каталіцкай Царквы.


Штомесячны папулярны iтальянскi часопiс “Jesus” прапануе чытачам сваё бачанне некаторых зменаў у жыццi Румынскай каталiцкай Царвы ўсходняй традыцыi. На думку аўтара артыкула Святы Пасад, дзеля ўрэгулявання юрыдычных структураў згаданай Царквы, абраў шлях падвышення статусу буйнейшых з iх да ўзроўня Вярхоўных архiепiскапатаў, але не мiтраполiй. 16 снежня мiнулага года Свяцейшы Айцец фактычна пераўтварыў у вярхоўны архiепiскапат Мiтрапольную Румынскую грэка-каталiцкую Царкву, “sui iuris” , назначыўшы монсiньора Лучыяна Мурэзана вярхоўным архiепiскапам Фарагаса i Альбы Юнii, што аб’ядноўвае на сёняшнi дзень прыблiзна 740.000 вернiкаў-унiятаў, якiмi апякуюцца пяць епiскапаў…
Згодна з Кананiчным кодэксам усходнiх Цэркваў, якi быў зацверджаны ў 1990 годзе, “вярхоўны архiепiскап” – гэта, практычна, патрыярх, якi, за некаторымi выключэннямi, карыстаецца тымi ж самымi правамi. Аднак, простыя вернiкi i, нават, святары, якiя не маюць адпаведнай юрыдычнай падрыхтоўкi, успрыймаюць гэтыя два тытулы па-рознаму. Менавiта гытыя абставiны ў 2004 годзе падштурхнулi ўкраiнскiх грэка-католiкаў звярнуцца ў Ватыкан з просьбай пераўтварыць iх вярхоўную архiепархiю ў патрыярхат. Згадзiўшыся з прадстаўленымi аргументамi, Свяцейшы Айцец Ян Павел II° усё ж такi адклаў ажыццяўленне прапановы, каб пазбегнуць новых праблемаў у адносiнах з Маскоўскiм патрыярхатам, але пагадзiўся з рашэнням Сынода ўкраiнскiх грэка-каталiцкiх епiскапаў перанесцi рэзiдэнцыю вярхоўнага архiепiскапа – галавы Украiнскай грэка-каталiцкай Царквы – з Львова ў Кiеў.







All the contents on this site are copyrighted ©.