2006-04-25 12:04:06

500-годдзе заснавання Швейцарскай гвардыі-
корпусу давераных асоб для аховы Папаў
Рымскіх - адначаецца шэрагам акцый.


RealAudioMP3 Так, са Швейцарыі да Рыму ідуць у гэтыя дні 723 кіломатры ,накшталт старажытнага маршу, 125 салдатаў і афіцэраў. Менавіта такім маршрутам, падзеленым так сама на 75 этапаў, вырушылі ў старажытнасці на заклік аб дапамозе Папы Юлія 2 абраныя ім маладыя швейцарцы з кантона Тычіно . Дагэтуль па традыцыі навабранцамі стаюцца толькі маладыя людзі - ад 19 да 30 год, каталікі, высокай рэпутацыі,а таксама высокага росту - выключна грамадзяне Швейцарыі. Прысягу яны прымаюць штогод 6 мая, у памяць аб дні, калі 147 хлопцаў, абараняючы папу Клімента 7 з кардыналамі, загінулі на чале з камандзірам Каспарам Рейсам. Яны тады затрымалі войскі імператара Карла 5, які захапіў Рым і бязлітасна распраўляўся з усімі ягонымі абаронцамі. Кіраўнікам царквы ўдалася схавацца ў непрыступнай фартыфікацыі - замку святога Анёла - і выратавацца, каб затым выратаваць Рым і Царкву.
Сёлета, у юбілейным годзе прысяга адбудзецца таксама 6 мая. Пройдзе яна ўрачыста, у прысутнасці Папы Бенедыкта 16, на плошчы Святога Пятра, а не ў мурах горада Ватыкан, як звычайна. У аўдынцэальнай зале папы Паўла 6 пройдзе святочны канцэрт у гонар Швейцарскіх гвардзейцаў, ахоўнікам якіх з'яўляецца святы Себасцьян - рымскі воін, які першы адмовіўся пераследаваць хрысціянаў у паганскім Рыме першага стагоддзя па Растве Хрыстовым і загінуў гераічна.
Заўсёды ўсе пілігрымы і турысты Ватыкану імкнуцца сфатаграфавацца паблізу швейцарскіх гвардзейцаў,які апранутыя, як бы мы сёння сказалі. мадэльерам Мікелянжэло ў стракатыя касцюмы. Гэта дазволена, а вось размаўляць з вамі ахоўнікі Папаў Рымскіх не стануць, як бы вы ні намагаліся.







All the contents on this site are copyrighted ©.