2006-04-24 14:03:54

Малітва "Каралева Неба" з Папам


У нядзелю 23 красавіка, на Сьвята Божае Міласэрнасьці, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернымі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, спаслаўся да эвангэльскага апісаньня сустрэчы Уваксрослага Хрыста з апосталамі. Раны укрыжаваньня, якія бачылі Апосталы, - зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў--зьяўляюцца нявычэрпнаю крыніцаю веры, надзеі і любові, асабліва для людзей найбольш патрабуючых Божае Міласэрнасьці.
Хрысьціяне ўсходняе традыцыі, якія прытрымліваюцца Юліянскага Календара, ўшаноўвалі ў нядзелю 23-га красавіка Сьвята Пасхі. З гэтае нагоды Бэнэдыкт 16 перадаў сьвяточныя пажаданьні ў часе адгаварэньня малітвы “Каралева Неба”.
RealAudioMP3
Хай Уваскрослы Госпад абдарыць ўсіх дарамі свайго сьвятла і міру. Хрыстос Анэсті! Хрыстос Васкрэсе!
У радасным клімаце гэтага дня немагчыма забыцца, што многа народаў у Сэрбіі, Румыніі і Балгарыі церпіць цяпер з прычыны паводкі. Я астаюся з імі блізка ў малітве і ад цэлага сэрца жадаю, каб дзякуючы намаганьням усіх здолелі хутка перамагчы гэтыя цяжкія хвіліны.








All the contents on this site are copyrighted ©.