2006-04-22 12:36:44

У Маскве, у каталіцкім прытулку імя Яна Боско, святар Ігар Выжанаў, сакратар Аддзела знешніх царкоўных адносін Маскоўскага Патрыярхату зрабіў Таямніцу хросту для немаўляткі.


RealAudioMP3 Паведамляючы аб гэтым факце, партал "Кредо РУ" зазначвае, што адносіны прытулку, што ўтрымліваюць айцы-салезіяне ,з праваслаўнымі прыходамі пачалі складацца на сапраўды шчырай братэрскай аснове, дзякуючы дзейнасці сумеснай рабочай групы па разгледжанню праблем, якія існуюць між Рымска-каталіцкай і Рускай Праваслаўнай Цэрквамі.
Кіраўнікі дабрачыннага дзіцяча-юнацкага выхаваўчага Цэнтра імя каталіцкага святога Яна Боско запрасілі айца Ігара, бо дзіця паходзіць з праваслаўнай сям'і. У часе ўрачыстага моманту хросту спяваў хор праваслаўнага храма благавернай княгіні Ольгі пры паломніцкім цэнтры Маскоўскага Патрыярхату.







All the contents on this site are copyrighted ©.