2006-04-22 12:37:13

Кітайскія католікі працягваюць выпрабоўваць пераследванні з боку ўладаў. Асабліва гэта чуваць на святы, што асабліва прыкра. Многія патаемна, па хатах адсвяткавалі Вялікдзень - так дагэтуль страшна і рызыкоўна выказваць свае рэлігійныя пачуцці і думкі.


RealAudioMP3 З мясцовых , нацыянальных СМІ мы даведваемся аб тым, што шэраг акцый пераследвання быў праведзены па усяе краіне, а асабліва ў правінцыі Хэбей. Тут пражывае найбольшая колькасць кітайскіх католікаў, якія засталіся вернымі падпольнай каталіцкай Царкве. Прыкладна лічыцца, што вернікаў больш за 5 млнаў. Да Вялікадна ажно прайшла спецыяльная кампанія, зарганізаваная патрыятычнай Асацыяцыяй і камуністычнай партыяй . Многія католікі парафіі Баодзінг не мелі на Пасху святароў .Мясцовы біскуп монсіньёр Су Джымін быў арыштаваны 10 гадоў таму назад.Праз год такі самы лёс напаткаў ягонага дапаможнага біскупа Франсіса Ан Шуксіна і потым некалькіх іншых святароў, пра якіх дагэтуль нічога не ведама. Дык вернікі, каб прыняць удзел у Святой Імшы на Пасху, вымушаныя былі ехаць за 300 км ад дому, інкогніта, баючыся пераследу. Пра гэта яны расказваюць заходнім журналістам таксама ананімна, баючыся пераследу.







All the contents on this site are copyrighted ©.