2006-04-20 14:27:25

Выйшла ў свет кніга беларускага святара П. Янкоўскага.


У беларускай сталіцы ўбачыла свет кніга “Записки сельского священника”, аўтарам якой з’яўляецца Плакід Янкоўскі (гады жыцця: 1810–1872). Гэта першае выданне аўтара, дзе пад адну вокладку сабраны нарысы і ўспаміны на рускай і польскай мовах. Плакід Янкоўскі быў святаром. Скончыў Віленскі універсітэт. Жыў у Жыровічах, што пад Слонімам, выкладаў у мясцовай праваслаўнай семінарыі. У XIX стагоддзі ён выдаў некалькі кніг даволі разнастайнай прозы, багатай эстэтычнымі адценнямі гумару і вельмі супярэчлівай.
У кнізе “Записки сельского священника” сённяшнія чытачы ўпершыню пазнаёмяцца з нарысамі пра Сынковіцкую царкву, Віленскую Мікалаеўскую царкву, пра забабоны і прымхі, а таксама з іншымі артыкуламі.
У раздзеле ўспамінаў Плакід Янкоўскі згадвае протаіерэяў Пракопія Сіткевіча, Іпаліта Гамаліцкага, Міхаіла Баброўскага, Антонія Тупальскага. Цікавай у кнізе з’яўляецца бібліяграфія. У ёй складальнікі кнігі сабралі амаль усе публікацыі Янкоўскага, найперш тыя, якія з’яўляліся ў “Літоўскіх Епархіяльных ведамасцях” і ў “Віленскім весніку”, а таксама творы Янкоўскага на польскай мове і артыкулы пра яго асабіста.







All the contents on this site are copyrighted ©.