2006-04-18 13:34:12

Свяцейшы Айцец назначыў новага біскупа для Казахстану


8 красавіка Папа Бенедыкт XVI° назначыў а.Атаназія Шнайдэра, канцлера курыі Карагандзінскай дыяцэзіі і выкладчыка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Карагандзе, дапаможным біскупам згаданай дыяцэзіі.
Айцец Атаназій нарадзіўся 7 красавіка 1961 года ў г.Такмак (Кіргізія). У 1972 годзе сямья Шнайдераў выехала ў Германію. Скончыўшы школу ў 1982 годзе, Атаназій Шнайдэр паступіў у навіцыят Канонікаў Святога Крыжа ў Фатіме (Партугалія). Вывучаў тэалогію ў Рыме і Бразіліі. 25 сакавіка 1990 года склаў святарскія шлюбы. У 1997 годзе атрымаў ступень доктара патрыстыкі. З 1999 года служыць у Казахстане дзе быў парахам парафіі св.Анёла ў мястэчку Маладзёвае.







All the contents on this site are copyrighted ©.