2006-04-18 13:35:56

У Ватыкане рыхтуюцца ўрачыста адзначаць
паўтысячагадовы юбілей базілікі
Святога Пятра. Дата прыблізная, бо
першы камень сучаснага будынку быў
закладзены ў 1505 годзе, а ўрачыстае
завершанне будаўніцтва адзначана ў
1776.


Найвялікшыя з гігантаў эпохі Адраджэння прынялі ўдзел у стварэнні гэтага самага буйнога RealAudioMP3 ў свеце да канца 20 стагоддзя храма. Донато Браманте, Рафаэль Санкціс і Мікелянжэла Буанароцці, Джуліано Сангалло і Карло Мадэрно, Джанлоренцо Берніні і вялізны калектыў славутых і меньш славутых дойлідаў, якія сумяшчалі веды архітэктараў і інжынераў, вямяралі гармоніяй каменную паэзію для сталага адлюстравання галоўнай хрысціянскай ідэі - храм ёсць тэрыторыяй любові, праекцыяй Валадарства Нябеснага. Так, купал - гэта неба, калоны - райскія дрэвы, нефы - караблі , на якіх можна дастацца да берагоў Нябесных, дзе Дом Айца.
Прэс-канферэнцыя, на якой раскажуць аб праграме святкаванняў, пройдзе ў службе друку Рымскай курыі 20 красавіка. На пытанні журналістаў і мастацтвазнаўцаў адкажуць кардынал Франческо Маркізано, пробашч базілікі Сан Пьетр, кардынал Альбер Вануа, арцыбіскуп Анжэло Камастрі і біскуп Вітторіо Ланцані - тыя, хто непасрэдна апякуюцца галоўным каталіцкім храмам і функцыямі, якія нясе культавы хрысціянскі будынак.
Як мы казалі, дата святкавання выбраная ўмоўна.Першы храм над магілай апостала Пятра паставіў імператар Канстанцін у 324 годзе па Растве Хрыстовым. Адразу, як навярнуўся на хрысціянства і навярнуў усю сваю Вялікую Рымскую імперыю. Да 15 стагоддзя - за 1100 гадоў - ён пачаў разбурацца. Дык Папа са сваёй курыяй вырашыў адбудаваць базіліку. У 1506 годзе будаўніцтва было даручанае архітэктарам Браманту і братам Сангала.
Вялікі Брамантэ таксама абнаўляў фасад Апостальскага палацу, у якім дагэтуль знаходзяцца пакоі папаў рымскіх, персанальная бібліятэка з вакном, з якога папы вітаюць Божы народ,сабраны на славутай плошчы Святога Пятра, калоны якой, створаныя Берніні, запрашаюць ў абдымкі паразумення і міра ўсю чалавечую сям'ю. распачаў будаўніцтва Папа Юлій 2, а аб'явіў пра завершанне Папа Павел 5,свецкае імя якога чытаем дагэтуль на порціку фасада - Боргезе.
Упрыгожанне базілікі працягваецца дагэтуль. Яшчэ засталіся некаторыя свабодныя вонкавыя нішы для змяшчэння скульптур святых, а таксама прастора ва ўнутраным інтэр'еры. Афармленне яго - таксама мастацкі шэдэўр, які належыцт рукам многіх майстроў розных эпох.У базіліцы - шмат рэліквій. Тут хаваецца ў гротах скарбонка з мошамі апостала Пятра, у храме - фрагмент Крыжа Гасподнега, прывезены імператрыцай Аленай з Ерусаліму, крыштальныя грабы змяшчаюць мошчы Святых мучанікаў і героеў усяе агульнае непадзельнае хрысціянскае Царквы, а таксама каталіцкіх святых. сярод якіх - і наш зямляк, мучанік за веру, што загінуў у Віцебску, - Язафат Кунцэвіч. З-за кулянепрабіўнога шкла ззяе вернікам славуцейшая скульптура Пьета ( ці Аплакванне Хрыста ) Мікелянжэла. Ад першай, Канстантынаўскай базілікі засталіся галоўныя вароты і бронзавая скульптура апостала Пятра з двума кандэлябрамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.