2006-04-17 09:58:55

Старонкі з Кампеніума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


IV. Задума Божая і місія Царквы
а) Царква, знак і абарона трансцындэнтнасці чалавечай асобы
49 Царква ёсць супольнасцю тых, хто пакліканы Уваскрослым Езусам Хрыстом і накіроўваецца за Iм, - “знак і абарона трансцындэнтнасці чалавечай асобы”. Яна “складае ў Хрысце сваеасаблівую таямніцу – значыць знак і інстумант – глубокай еднасці з Богам і еднасці ўсяго чалавечага рода”. Місія Царквы – абвяшчаць і перадаваць людзям збаўленне, ажыццяўлённае ў Езусе Хрысце, якое Ён называе “Каралеўствам Божым” (пар. Марк 1, 15): гэта суполка людзей з Богам і паміж сабой. Мэта збаўлення, Каралеўства Божае, распаўсюджваецца на ўсё чалавецтва і будзе асягнута за межамі гісторыі, у Богу. Царква атрымала “місію абвяшчаць і арганізоўваць Каралеўства Хрыстовае і Божае сярод усіх народаў і робіцца парасткам і пачаткам гэтага Каралеўства на зямлі”.
50 Царква канкрэтным чынам прысвячае сябе служэнню Каралеўству Божаму, перад усім, абвяшчаючы Эвангелле збаўлення і збіраючы новыя хрысціянскія суполкі. Акрамя таго, яна “служыць Каралеўству, распаўсюджваючы ў свеце “эвангельскія каштоўнасці”, якія з’яўляюцца выявай Каралеўства і дапамагаюць людзям прыняць задуму Божую. Такім чынам, верна, што пачаткі Каралеўства магчыма знайсці і за межамі Царквы, ва ўсім чалавецтве – бо яно жыве “эвагельскімі вартасцямі” і адкрываецца дзеянню духа, Які дышыць, дзе і як хоча (пар. Ян 3, 8). Але трэба адразу ж дадаць, што гэта зямное вымярэнне Царквы аказваецца непоўным, калі не яб’яднанае з Каралеўствам Хрыстовым, якое прысутнічае ў Царкве і накіраванае да эсхаталагічнай поўні”. Адсюль вынікае, у прыватнасці, што Царква не змешваецца з палітычнай суполкай і не звязана ні з якой палітычнай сістэмай. Сапраўды, палітычная грамадства і Царква, кожны ў сваёй галіне, незалежныя і аўтаномныя адзін ад іншага і абодва “служаць, хаця ж і на розных падставах, асабістаму і грамадскаму пакліканню тых самых людзей”. Болей за то, магчыма сцвердзіць, што розніца паміж рэлігіяй і палітыкай і прынцып рэлігійнай свабоды ўяўляюць сабой спецыфічнае асягненне хрысціянства, надзвычай важнае ў гістарычным і культурным плане.
51 Iдэнтычнасці і місіі Царквы ў свеце, згодна Божай задуме, здзейсненай у Езусе, адпавядае збаўчая і эсхаталагічная мэта, якая ў поўні можа быць асягнута толькі ў наступным стагоддзі. Менавіта таму Царква прапануе асаблівы і незаменны ўклад – клопат, які абуджае яе ачалавечыць сямью людзей і гісторыю і ўставаць, нібыта бастыён, супраць усялякай таталітарнай спакусы, указвачы чалавеку на цэласнае і канчатковае пакліканне.
Распаўсюджваннем Эвангельскіх праўдаў, Божай Ласкай таямніцаў і вопытам братэрскіх зносінаў Царква “лечыць і ўзвышае годнасць чалавечай асобы, узмацняе згуртаванасць чалавечага грамадства і напаўняе штодзённую дзейнасць людзей больш глыбокім сэнсам і значэннем”. Такім чынам, на ўзроўне канкрэтных гістарычных працэсаў наступ Божай Царквы немагчыма адрозніць у перспектыве ад якой-небуць пэўнай і канчатковай сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай арганізацыі. Хутчэй, аб ім сведчыць развіццё чалавечай сацыяльнасці, якое служыць людзям асновай для дасягнення цэласнасці, справядлівасці і салідарнасці, у духу адкрытасці Трансцэндэнтнаму – крытэрыю канчатковай самарэалізацыі асобы.
б) Царква, Каралеўства Божае і аднаўленне сацыяльных адносінаў.
52 Бог у Хрысце адкупае не толькі асобнага чалавека, але і сацыяльныя зносіны паміж людзьмі. Як вучыт ап. Павел, жыццё ў Хрысце раскрывае ў поўні і па-новаму ідэнтычнасць і сацыяльнасць чалавечай асобы ў іх канкрэтных праявах у гістарычным плане: “Бо ўсе вы сыны божыя па веры ў Хрыста Езуса; усе вы, у Хрысце прыняўшыя Хрост, да Хрыста навярнуліся. Няма ўжо юдэя, а ні паганіна; няма раба, а ні свабоднага; няма мужскога пола, а ні жаночага: бо ўсе вы адзінае ў Хрысце Езусе (Гал 3, 26-28). У гэтай перспектыве царкоўныя суполкі, скліканыя навіной Езуса Хрыста і сабраныя ў Духу Святым вакол Уваскрослага (пар. Мт 18, 20; 28, 19-20; Лк 24, 46-49) уяўляюць сабой абшару звароту, сведчання і місіі і каталізатар адкуплення і пераўтварэння сацыяльных адносінаў. Хрыстовае Эвангелле натхняе вучняў крочыць у будучыню, аднаўляючы ўзаемныя адносіны.
53 Не дадзена раз і на заўсёды канкрэтных указанняў, якім павінна быць пераўтварэнне сацыяльных адносінаў, што адпавядае патрабаванням Божага Каралеўства. Хутчэй размова ідзе аб заданні, даручаным хрысціянскай суполцы, якая павінна над ім працаваць і яго выконваць, чэрпаць у Эвангеллі натхненне для разважанняў і практычных дзеянняў. Той жа Дух Божы, Які вядзе Божы люд і разам з тым напаўняе сусвет, час ад часу натхняе на новыя і сваечасовыя рашэнні людзей адказных і творчых, грамаду хрысціянаў, уключаную ў свет і гісторыю і таму адкрытую да дыялогу з усімі людзьмі добрай волі ў супольных пошуках зерняў праўды і свабоды, што пасеяны на шырокім полі чалавецтва. Дынаміка гэтага аднаўлення павінна быць надзейна прывязаная да нязменных прынцыпаў натуральнага закона, упісанага Богам Творцай у кожнае стварэнне (пар. Рым 2, 14-15) і абдоранага эсхаталагічным святлом праз Езуса Хрыста.
54 Езус Хрыстус адкрывае нам, што “Бог ёсць любоў” (1 Ян 4, 8), і вучыць, што “асноўны закон чалавечай дасканаласці – а значыць, і пераўтварэння свету – ёсць новым запаветам любові. Таму для тых, хто верыць у Боскую любоў, Ён сцвярджае, што шлях любові адкрыты ўсім людзям і намаганні па ўсталяванню агульнага братэрства не дарэмныя”. Гэты закон закліканы зрабіцца канчатковай мэтай і правілам дынамікі адносінаў паміж людзьмі. Iнакш кажучы, гэта тая самая таямніца Бога, трынітарнай Любові, якая вызначае значэнне і каштоўнасць асобы, сацыяльнасці і чалавечага дзеяння ў свеце, бо яна была адкрыта і перададзена чалавецтву праз Езуса Хрыста, у Яго Духу.







All the contents on this site are copyrighted ©.