2006-04-17 10:01:50

Вялікдзень ў Ватыкане


RealAudioMP3
Гэтыя словы вялікодных пажаданьняў для беларусаў, а таксама пажаданьні ў 62 мовах сьвету, дайшлі а паўдні ў нядзелю 16 красавіка, за пасрэднтцтвам радыё і тэлебачаньня, да 65 краін сьвету.
Традыцыйная, вялікодная сустрэча Папы з вернымі, спалучана з надзяленьнем Апостальскага Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( гораду Рыму і сьвету) была папярэджаная Сьвятою Эўхарыстыяю, якую Бэнэдыкт 16 адслужыў на Плошчы перад Базылікаю Сьвятога Пятра. Варта дадаць, што гэтага дня Папа ўшаноўваў свае народзіны, менавіта 79 гаданіву з дня нараджэньня. У Сьвятой Імшы удзельнічала больш за 100 тысяч вернікаў.
У сваім вялікодным пасланьні Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік за мір і грамадзкую справялоівасьць на сьвеце. “Вялікодныя сьвяты мы перажываем ў эпосе, якая намечаная неспакоем і няўпэўненасьцю. Ад Уваскрослага Хрыста чакаюць надзеі, часам нават не здаючы сабе справы тыя, якія паястаянна яшчэ знаходзяцца ў вузах цярпеньня і сьмерці.
Спасланьне да міжнароднае сітуацыі Папа пачаў ад трагэдыі на афрыканьскім кантынэнце, сказаўшы: “хай Дух Увасрослага нясе палёгку і бясьпеку народам Афрыкі, асабліва жахарам Дарфуру, якія знаходзяцца ў драматычнай гуманнай сітуацыі; таксама насельніцтву раёнаў Вялікіх Азёраў, дзе многа ранаў яшчэ не загоілася; многім народам Афрыкі, якія жадаюць прымірэньня, справядлівасьці і разьвіцьця.
Папа зрабіў заклік за мір на Блізкім Усходзе. Асабліва спаслаўся да канфлікту на Сьвятой Зямлі:
Хай ў Іраку пераможа ўрэшце мір над бязлітасным насільлем, якое прыносіць пастаянна новыя ахвяры. Горача жадаю міру таксама тым, якія ўцягнутыя ў канфлікт у Сьвятой Зямлі. Заахвочваю ўсіх да цярплівага і стойкага дыялогу, якія адкіне даўнія і новыя перашкоды ды дапаможа пазьбегнуць спакусы помсты ды будзе выхоўваць маладое пакаленьне да ўзаемнае пашаны. Хай міжнародная супольнасьць, якая пацьвярджае слушнае права Ізраіля да мірнага суіснаваньня, дапаможа народу Палестыны пераадольваць цяжкія ўмовы жыцьця ды будаваць будучыню, накіроўваючыся да стварэньня законнае дзяржавы.
Краіны Паўднёвае Амэрыкі Папа Бэнэдыкт 16 паклікаў да заангажаваньня, з новым дынамізмам, ў карысьць палепшаньня ўмоваў жыцьця мільёнаў грамадзянаў.
Калі справа ідзе пра міжнародныя крызісы зьвязаныя з атамнаю тэхналогіяю, каб дайшло да годнага пагадненьня ўсіх бакоў, дзякуючы сур”ёзным ды сумленным перагаворам, ды каб ўзмацавалася ў адказных за народы і міжнародныя арганізацыі воля ўвядзеньня мірнага сужыцьця расаў, культур і рэлігій, якія адстароняць пагрозу тэррарызму.
Законнчваючы Вяліклднае Пасланьне Папа Бэнэдыкт 16 пажадаў, каб усюды можна было адчуць сілу Уваскрослага Хрыста, які дае нам мір, таму што сам зьяўляецца мірам. Хай чалавецтва трэцяга тысячагоддзя не баіцца адкрыць Яму сэрца. Яго Эвангэльле поўнасьцю заспакойвае жаданьне міру і шчасьця, якое ёсьць у сэрцы чалавека. Хрыстос жыве цяпер ды ідзе з намі. Алілуя.








All the contents on this site are copyrighted ©.