2006-04-14 11:35:54

Сьвяткаваньні Пасхальнага Трыдума ў Ватыкане


Сёньня Вялікая Пятніца. У гэтым моманце, калі ідзе ў эфір нашая праграма адпраўляецца ў Базыліцы Сьвятга Пятра ў Ватыкане, Літургія Гасподніх Мукаў, якую служыць Папа Бэнэдыкт 16. Пасьля гэтае Імшы, а гадзіне 22,15 менскага часу, адбудзецца Крыжовая Дарога ў Рымскім Калісэі, зразумела, з удзелам Папы Бэнэдыкта 16. Тэксты роздумаў для паасобных станцыяў, ў гэтым годзе, напісаў арцыбіскуп Анджэлё Комастры, Гэнэральны Вікарый Папы для гораду Ватыкану. Але аб гэтых здарэньнях мы раскажам больш у нашай заўтрашняй праграме.
А цяпер, на хвілінку, вернемся да дзейнасьці Папы ў чацьвер, Вялікі Страсны Чацьвер. Менавіта вечарам, Папа Бэнэдыкт 16, адслужыў у Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране, Імшу Гасподняе Вячэры, ў часе якой Сьвяцейшы Айцец абмыў ногі 12-м сьвецкім асобам, на памятку жэсту Ісуса Хрыста, які Ён зрабіў Апосталам ў часе Апошняе Вячэры. У казаньні Папа Бэнэдыкт 16 спаслаўся да гэтага здарэньня, якое было знакам набліжэньня Бога да чалавека, каб стварэньне сталася здольным прыняць Божую мерку:
RealAudioMP3
Бог не ёсьць Богам далёкім, занадта далёкім і вялікім, каб займацца нашымі дробязямі. Менавіта таму, што ёсьць вялікім, можа цікавіцца таксама малымі справамі. Менавіта таму, што ёсьць вялікім, чалавечая душа , сам чалавек не ёсьць дробязю, але чымсьці вялікім, годным Ягонае любові.
Як сьцвердзіў Папа, Бог стаецца проста нявольнікам чалавека, каб яго абмыць з бруду і пасадзіць на сваім стале. Робіць гэта пастаянна ў Касьцёле цераз Сакраманты Хросту і Прымірэньня. Што робіць чалавека нячыстым?- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Гэта адкіненьне любові, гэта пыхлівасьць, якая верыць, што не патрабуе ніякага ачышчэньня, якая замыкаецца за збаўчую дабрату Бога.
На заканчэньне свайго казаньня Папа Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў, каб пайшлі за ўказаньнямі Ісуса аб абмываньні сабе ўзаемна ног. Справа ідзе не толькі пра ўчынкі міласэрнасьці адносна ўбогіх і адкінутых на ўскраіну грамадзтва, але таксама пра безупыннае прабачаньне сабе правінаў, любіць адны другіх.
Яшчэ сёньня ў праграме ёсьць Крыжовая Дарога, якая за пасрэдніцтвам тэлебачаньня будзе перадавацца на ўвесь сьвет. Але больш вестак аб дзейнасьці Папы ў Вялікім Тыдні будзем перадаваць у нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.