2006-04-14 13:43:27

Выратаваныя іконы і творы сакральнага
мастацтва дэманструюцца на выставе
ў Львове.


"Страсці Гасподнія"- так назвалі манахі-студыты экспазіцыю, якую аддалі на ўсеагульны агляд у нацыянальны музей. Іконы, кнігі 17 - 20 стагоддзяў былі літаральна ўваскрашоныя манахамі і свецкімі рэстаўратарамі пасля шматгадовага занядбання.
"...На адной іконе стаяў мех з цаментам, другую я знайшоў у крапіве ля званніцы,"- расказвае ераманах Себасціян Дзмітрух,старшыня Камісіі сакральнага мастацтва Львоўскай архіепархіі УГКЦ.Выстава ,адкрытая для ўсіх вернікаў розных канфесій і рэлігій, для ўсіх гледачоў аддае даніну падзякі таксама тым, хто аднавіў творы сакральнага мастацтва, ды тым, хто аказаў матэрыяльную падтрымку гэтай святой справе.







All the contents on this site are copyrighted ©.