2006-04-13 10:19:43

На Пасху чакаецца вялікая колькасць пілігрымаў у Святой Зямле.


“На Святой Зямле назіраецца сапраўдны бум пілігрымаў. Гэта будзе самае шматлюднае святкаванне Пасхі з пачатку другой інтіфады ў верасні 2000 года”, - заявіў а.Атаназ Макора, кіраўнік францішканскага Аддзела па пытаннях пілігрымаў.
Згаданы аддзел займаецца прыёмам заяў ад пілігрымаў на ўдзел у Богаслужбах, якія адпраўляюцца ў касцёлах на Святой Зямле. “Судзячы па аграмаднай колькасці заяў, мы мяркуем, што сёння ў Ерусалім ужо прыехала каля 25 000 пілігрымаў, і шмат вернікаў яшчэ прыедуць непасрэдна на Вялікдзень”, - адзначыў а.Макора.
Па ягоных словах, сярод пілігрымаў шмат еўрапейцаў, нігерыйцаў, карэйцаў і амерыканцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.