2006-04-13 12:36:35

Дзейнасьць Папы у Вялікі Чацьвер


Сёньня Вялікі ( ці як у нас гаворыцца Страсны) Чацьвер. На знак лучнасьці паміж Пастырам Унівэрсальнае Царквы і ягонымі сабратамі, якія вядуць душпастырскую працу ў розных дыяцэзыях сьвету, сёньня ў галоўнай Базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме, раніцаю, прайшла спэцыяльная Сьвятая Імша “Крыжмы”- на знак адзінства Папы са сваімі сьвятармі. Папа Бэнэдыкт 16 саслужыў яе разам з кардыналамі, біскупамі і сьвятарамі прысутнымі ў гэты час у Рыме.
У гэтым годзе Папа не зьвярнуўся да сьвятароў з пасланьнем на Вялікі Чацьвер. Гэтым Бэнэдыкт 16 спыніў традыцыю свайго папярэдніка Папы Яна Паўла ІІ.
У 1979-м годзе Папа Вайтыла пачаў пісаць пасланьні на Вялікі Чацьвер у знак свайго асаблівага клопату аб сьвятарстве і аб праблемах сьвятарскага служэньня. У гады пантыфікату Яна Паўла ІІ пасланьні тычыліся такіх тэмаў, як сьвятарскія пакліканьні, маральны стан духоўных асобаў, духоўнасьць і цэлібат. Апошняе пасланьне Яна Паўла ІІ да сьвятароў было прысьвечана важнасьці Эўхарыстыі. Папа-нябожчык падпісаў яго за тры тыдні да сваёй сьмерці.
У сваім казаньні, пад-час адпраўленьня Эўхарыстыі, сёньня ў чацьвер раніцай 13-га красавіка, Папа Бэнэдыкт 16 ў прыватнасьці сказаў:
RealAudioMP3

Сьвяты Чацьвер ёсьць днём, у які Госпад дае сваім Дванаццацём вучням заданьне сьвятарскага служэньня, цераз хлеб і віно, Сакраманту свайго Цела і Крыві аж да моманту свайго павароту. Такім чынам месца пасхальнага ягняці ды ўсіх іншых ахвяраваньняў Старога Запавету заступае ахвяраваньне Хрыстовага Цела ды Ягонае Крыві, ахвяраваньне сябе самога. Такім чынам- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец зьвяртаючыся да прысутных сьвятароў—новы культ абапіраецца на факце, што перад усім, Бог дае нам дар, ды мы стаем ягонымі: стварэньне вяртаецца да Стварыцеля. Такім чынам таксама сьвятарства стаецца новаю справаю, не ёсьць больш справаю нашчадкаў, але знаходзіцца ў таямніцы Ісуса Хрыста. Ён ёсьць заўсёды Тым які ахвяроўваецца і нас прыцягае да сябе. Толькі Ён можа сказаць: “Гэта Цела Маё—гэта Кроў Мая”. Таямніца сьвятарства ў Касьцёле- сказаў далей Папа—заключаецца ў факце, што мы сьвятары гаворым у імені Хрыста. Ісус жадае выконваць сваё сьвятартсва цераз нас сьвятароў. Быць сьвятаром- сказаў на заканчэньне Папа Бэнэдыкт 16—значыць быць прыяцелям Ісуса Хрыста. Сьвет патрабуе Бога—не будзь якога бога, але Госпада Ісуса Хрыста, Бога які стаўся целам і крывёю, Які нас палюбіў аж да сьмерці за нас, Які ўваскрос. Гэты Бог мусіць жыць сярод нас і мы ў Ім.


У гэты момант, калі ідзе ў эфір нашая праграма, Папа Бэнэдыкт 16 адпраўляе Імшу Гасподняе Вячэры ў Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране. Сьвяцейшы Айцец абмыў ужо ногі 12 канонікам гэтае Базылікі. Гэтым актам кожны сьвятар уключаецца ў пасланніцтва, якога запатрабаваў Хрыстос—менавіта быць слугою для сваіх братоў: бы Сын Чалавечы прыйшоў не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць сваю душу на выкупленьне многіх.
Але аб гэтых і іншых падзеях Вялікага Тыдня мы будзем больш гаварыць у нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.