2006-04-10 10:41:19

Кардынал Бачкіс прапануе стварыць палліятыўны цэнтр у памяць аб Яне Паўле II°.


Літоўскі кардынал Аудрыс Бачкіс прапанаваў прэм’ер-міністру краіны Альгірдасу Бразаускасу ў памяць аб Яне Паўле II° стварыць у літоўскай сталіцы цэнтр палліятыўнай дапамогі. Палліятыўная дапамога, на думку каталіцкага дастойніка, - гэта сваеасаблівае суправаджэнне чалавека да смерці. У гэтае паняцце ўваходзіць не толькі лекавае аблегчанне пакутаў паміраючага, але і псіхалагічная дапамога ягоным блізкім.
“Я не жадаю ўзводзіць у памяць аб Яне Паўле II° помнікаў. Лепей зрабіць тое, што будзе карысным людзям. Асабліва, калі прыпомніць апошнія гады жыцця Папы”, - зазначыў кардынал Бачкіс пасля спаткання з Прэзідэнтам Бразаускасам.
Па словах кардынала, цэнтр палліятыўнай дапамогі магчыма заснаваць у віленскай Місіянарскай лекарні, якая ў червені бягучага года будзе звернута Царкве. На думку монсіньора Бачкіса, гэты цэнтр неабходны, каб дапамагаць людзям годна сустракацца са смерцю. Каб заснаваць цэнтр палліятыўнай дапамогі неабходна ўнесці адпаведныя папраўкі ў заканадаўства Літвы, бо на сёняшні дзень падобны тып медычных паслугаў не прадугледжаны законам краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.