2006-04-10 10:45:18

Заява Галоўнага рабіна Франціі з нагоды гадавіны смерці Яна Паўла II°.


Адзін з нумараў уплывовай французскай каталіцкай газеты “Круа” быў прысвячаны памяці Папы Яна Паўла II°. Сярод розных матэрьялаў, змешчаных на старонках газеты, ёсць і артыкул Галоўнага рабіна Франціі Рэнэ Самуэля Сіра, у якім ён нагадвае, што год таму ён ужо развітаўся са Свяцейшым Айцом наступнымі словамі юдэйскага філосафа Мартіна Бубера: “Сапраўды веруючы чалавек кажа: я нічога не ведаю аб смерці, але я ведаю, што Бог – гэта вечнасць, і я ведаю таксама, што гэта – мой Бог”.
Рэнэ Самуэль Сіра прапануе прыпомніць: былы кардынал Вайтыла знаходзіўся на чале важнейшай арцыдыяцэзіі краіны, якая была зроблена васалам Савецкай імперыі. Ён здоліў знайсці словы, каб падтрымліваць надзею ў сэрцах сваіх вернікаў. Болей за то, пасля абрання на Пасад святога апостала Пятра, Кароль Вайтыла прыехаў у сваю краіну, каб сказаць мільёнам сустракаўшых яго людзей – “не пужайцесь!” I гэта ў момант поўнай улады камуністаў. Прыпамін аб гэтых мужных словах, прамоўленых Янам Паўлам II°, назаўсёды застанеццаю жывым ва ўсіх, хто памятае той цяжкі перыяд у гісторыі Еўропы і ўсяго свету.
“Нябожчык, - зазначыў Галоўны рабін Франціі, - пажадаў перагледзіць мінулае Каталіцкай Царквы, і, перад усім, стаўленне Ватыкана да трагедыі ШОА”. Ён знайшоў патрэбныя словы, каб аднавіць братэрсія сувязі з юдаізмам.







All the contents on this site are copyrighted ©.