2006-04-06 13:49:11

"Смерць і жыццё рэлігій" - так моцна
называлася тэма, якую ў Страсбургу
абмяркоўвалі нядаўна 300 духаўнікоў.


RealAudioMP3 Разам з імі ўдзел ў гаворцы прынялі таксама выбітныя прадстаўнікі культуры і навукі. Напрыканцы адбыўся і канцэрт духоўнай музыкі - экуменічны прычым. Пра гэтую Асамблею пратэстанцкіх і каталіцкіх духоўнікаў універсітэтаў Еўропы піша французская каталіцкая газета "Сroix"- "Круа" (Крыж). Яна надае ўвагу і выступленням Рашыда Банзэна, аўтара кнігі "Новыя мысліцелі Іслама" ды філосафа юдэйскай традыцыі Джакоба Рагозінскага, якія таксама прынялі ўдзел у канферэнцыі, што мала падзагалавак "Ноч рэлігій". Усе прамоўцы засведчылі выключную актуальнасць закранутых пытанняў, якія хвалююць носьбітаў розных рэлігійных канфесій, людзей розных узростаў і прафесій, прадстаўнікоў розных народаў - дзеячаў 3 тысячагоддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.