2006-04-06 11:04:52

Заклік англійскіх біскупаў супраць эўтаназіі.


Біскупская канфярэнцыя Англіі і Уэльса распаўсюдзіла па сваіх парафіях каля паловы мільёна брашур, у якіх заклікала вернікаў выступіць супраць любых ініцыятыў па легалізацыі эўтаназіі ды асыстуемага самагубства.
12 траўня Палата лордаў разгледзіць законапраект аб легалізацыі эўтаназіі для невылечальна хворых. Згаданы дакумент быў прапанаваны лордам Джоэлам Джоффе.
Арцыбіскуп Пітер Сміт, прэзідэнт дэпартамента да спраў хрысціянскай адказнасці і грамадзянства пры Біскупскай канфярэнцыі краіны, заклікаў вернікаў нагадаць сваім прадстаўнікам у парламенце, што яны не падтрымліваюць дадзены законапраект. “Мы заклікаем католікаў усімі спосабамі падтрымаць дзейнасць альянса “Клопат заместа забойства” , - заявіў арцыбіскуп.
Альянс “Клопат заместа забойства” быў створаны ў Брытаніі намаганнямі лекараў, якія выступаюць супраць змены законадаўства ў галіне эўтаназіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.