2006-04-05 14:13:33

Сусветнае Інтэрнет-павуцінне не павінна
запутваць непаўналетніх сваімі злачыннымі:
порнаграфічнымі і гвалтоўнымі пасткамі.


Такі галоўны змест звароту аўтралійскіх біскупаў.Яны голасна заяўляюць, што выкарыстанне новых тэхналогій і культурныя магчымасці, якія дае Інтэрнет, павінны ісці поруч з абаронай непаўналетніх. Галава Камітэта па СМІ пры біскупскай Канфярэнцыі краіны арцыбіскуп Баррі Хіккі , у прыватнасці, адзначае:"Парнаграфія і насілле павінны быць заблакаваныя, каб не маглі патрапляць на экраны дамашніх камп'ютараў і не рабіць непаўналетніх нявольнікамі нізкасці". Біскупы падтрымалі ініцыятыву Інтэрнет-правайдараў па фільтрацыі сайтаў, якія маюць катэгорыю "R" (значыцца, такую, якая не ракамендаваная для прагляду дзецьмі без бацькоў). Яны прыклікаюць дзяржаўныя органы для ўмяшання ў такі адбор, каб спыніць плыню матэрыялаў, што парушаюць чалавечую годнасць і з'яўляюць сабою небяспеку будучым пакаленням. У аснаванні ініцыятывы ляжыць ўжо адчувальная перасцярога за псіхалагічнае здароўе моладзі, якое можа быць пагрожанае, калі не ўберагаць ад так шкодных для дзяцей матэрыялаў порна- і гвалтоўнай віртуальнай індустрыі раз'юшанння. У сваім пасланні "Ідзіце і раскажыце ўсім" біскупы гавораць найперш аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў справе эвангелізацыі, як прышчэпкі ад пагроз брыдкасці.
" Кожны чаалвек пакліканы ўзрастаць у веры і адыгрываць пэўную ролю ў карыстанні СМІ, неабходных для Дабравешчання",- пішуць яны, указваючы, што лепшым месцам для навучання дзяцей карыстанню Інтэрнетам і іншымі СМІ ёсць сям'я.







All the contents on this site are copyrighted ©.