2006-04-05 14:09:57

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 5 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 13 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў крыніцы еднасьці паміж вучнямі Хрыста а Богам, сказаўшы наступнае:
Віноўнікам адзінства сярод вучняў Хрыста і іхняе еднасьці з Богам ёсьць Сьвяты Дух, які напаўняе сэрцы любоў”ю. Аднак прысутнасьць Духа Сьвятога ў Касьцёле не касуе нашае чалавечнасьці з яе слабасьцямі.
У гісторыі і сучаснасьці- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—ёсьць многа матываў, ў якіх рознае разуменьне праўдаў веры вядзе да спрэчак і падзелаў.
RealAudioMP3
Тымчасам Касьцёл зьяўляецца супольнасьцю любові, калі ёсьць верны праўдзе Эвангэльля, якое Ісус даручыў сваім Апосталам.
Бо ж еднасьць – сказаў на заканчэньне сваёй катэхэзы Папа—нараджаецца з веры, якая ,ў сваю чаргу, нараджаецца са слуханьня Апостальскага пераказу, ўзмацоўваецца ламаньнем хлеба і малітваю ды выяўляецца ў служэбнай братэрскай любові.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.