2006-04-04 13:49:11

У Кракаве завершана дыяцэзіяльная частка працэса беатыфікацыі Яна Паўла II°.


У Кракаве завершыўся працэс далучэння да ліку блаславёных Свяцейшага Айца Яна Паўла II°. Размова ідзе аб зборы сведчанняў для афіцыйнай беатыфікацыі на ўзроўне дыяцэзіі. З гэтага моманту працэс пераносіцца ў Рым. Кракаўскі арцыбіскуп Станіслаў Дзівіш адправіў 1 красавіка з нагоды заканчэння працэдуры збору сведчанняў Святую імшу ў катэдры Кракава.
Папа-нябожчык у гэтыя дні знаходзіцца ў цэнтры ўвагі польскіх СМI, яму прысвячаюцца шматлікія культурныя мерапрыемствы, як, напрыклад, выстава фотаграфій, на якой магчыма пазнаёміцца з рознымі перыядамі доўгага пантыфікату Яна Паўла II°. Маладыя людзі збіраюцца для малітвы таксама і ў тым месцы, дзе яны віталі Кароля Вайтылу пад час яго апошняга падарожжа на Радзіму.







All the contents on this site are copyrighted ©.