2006-04-04 13:51:58

Зварот рэлігійных лідэраў Iрака за мір.


Рэлігійныя дзеячы Iрака падпісалі зварот, у якім заклікаюць да аднаўлення сваёй краіны. Згаданы дакумент быў складзены ў рамках Сусветнай канферэнцыі рэлігій дзеля міру, якая прайшла ў Лондане. Яго тэкст утрымлівае розныя прапановы, накіраваныя на палепшанне агульнай сітуацыі ў Iраку – напрыклад, на стварэнне моцнага ўраду і сапраўднай, збалансаванай нацыянальнай эканомікі. Духоўныя лідэры заяўляюць, што яны прыймаюць на сябе абавязак падтрымліваць дыялог паміж рэлігіямі, канфесіямі і этнічнымі групамі. Акрамя таго, яны раюць пад час казанняў заклікаць да цярпімасці і прабачэння, крытыкуючы любыя формы насілля і экстрымізму. Зварот утрымлівае таксама пажаданне, каб, з мэтай зрабіць сацыяльнае развіццё больш хуткім, прыймаліся пад увагу рэлігійныя каштоўнасці краіны. У звароце гучыць заклік да таго, каб кожны ўзяў на сябе адказнасць не толькі на словах, але і на самой справе за будучыню краіны. Апошні пункт звароту ўтрымлівае заклік аб больш моцнай абароне святых месцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.