2006-04-04 13:35:49

У Рыме - вялікая падзея. Адбылася асвячанне
Крыжа і купала першага тут мэтанакіравана
будаванага праваслаўнага храма ў імя
святой велікамучаніцы Кацярыны.


Епіскоп Егор'еўскі Марк, апякун будоўлі РПЦ, паблаславіў і асвяціў купал з крыжам, пасля чаго яго ўзнялі і ўсталявалі на даху царквы. Шчасны перыяд для такой Божае справы, бо Руская Праваслаўная Царква праз увесь гэты календарны тыдзень шануе крыж. У пятніцу, калі па ўсіх святынях Русі крыж зноў уносіцца да алтару, праваслаўны крыж узнёсся да неба Вечнага гораду.
Прысутнічаў на цырымоніі пасол РФ у Італіі Аляксей Мяшкоў. Дададзім, што храм
св. Кацярыны, які павінен стацца духоўным і культурным цэнтрам для прадстаўнікоў праваслаўнай дыяспары на Апенінах, прымыкае да маёнку рэзідэнцыі рускага дыпламатычнага корпусу - вілы Абамелек.
Епіскап Марк зазначыў:" Самое ўзвядзенне гэтага храма, які размяшчаецца непадалёк ад базілікі апостала Пятра, паказвае стратэгічны выбар: знак рускага праваслаўя тут, у Італіі, побач з галоўным храмам каталіцкага свету. Цяпер гэта сімбаль дыялогу і нашага хрысціянскага сведчання ў сэкулярызаванай Еўропе, у цэлым свеце, які губляе свае хрысціянскія карані. Гэта...сапраўды гістарычная падзея: над Вечным горадам узнёсся , ўпершыню ў старажытным Рыме, купал з крыжам Рускага праваслаўнага храма. - сведка важнасці захавання хрысціянства".
Будаўніцтва храма РПЦ будзе працягвацца.







All the contents on this site are copyrighted ©.