2006-04-01 11:01:42

"Папа, які застаўся чалавекам"


30-га сакавіка, вечарам, ў прысутнасьці Папы Бэнэдыкта 16 ў Ватыкане была зарганізавана сусьветная прэм”ера фільма: “Папа, які застаўся чалавекам”. Гэта як-бы прадаўжэньне фільму “Караль, чалавек які стаў Папам”- расказвае аб Пантыфікаце Яна Паўла ІІ. Гэты апошні фільм, як паведамляюць ватыканскія крыніцы паглядзела ўжо больш за мільён гледачоў.
Фільм “Папа, які застаўся чалавекам” прадстаўляе Яна Паўла ІІ як “нястомнага прарока надзеі і міру”- сказаў Бэнэдыкт 16 пасьля прэм”еры фільму.
Магчыма некаторыя гэтаму загалоўку зьдзіўляюцца, - сказаў Пётр Адамчык, які граў ролю Папы—але думаю, што ёсьць такая спакуса у чалавечым жыцьці пераставаць быць сапраўдным чалавекам. Гэта здараецца многім людзям. Загаловак: “Папа, які застаўся чалавекам” намагаецца паказаць менавіта пэрспэктыву, аб якой расказвае гэты фільм: ад чалавечага боку Кароля Вайтылы і Сьвятога Айца і ягонае бліскасьці з людзьмі, ягоныя перакананьні аб тым- сказаў далей актор Адамчык—што сапраўдная сьвятасьць таксама ёсьць звычайнаю, штодзённаю, чалавечаю, што сьвятыя ёсьць сярод нас і што можна астацца сьвятым. Я перакананы- зноў сказаў Адамчык, што гледачы, якія прыйдуць у кіно, ці аглянуць гэты фільм ў тэлебачаньні дзеля патрэбы павароту да мамэнтаў, якія помняць з часоў Пантыфікату Яна Паўла ІІ змогуць убачыць нашу інтэрпрэтацыю ды прыпомніць сабе гэтыя незвычайныя хвіліны. Гэта заданьне, аб якім у маёй прафэсіі маецца мары—змагчы дакрануць так важных рэчаў. Я шчасьлівы- сказаў на заканчэньне актор Адамчык—што было мне дадзена выканаць гэтую ролю і то такую нязвычайную, бо якая расказвае аб маладосьці, спеласьці, але таксама старасьці і апошніх хвілінах жыцьця Сьвяцейшага Айца Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.