2006-04-01 11:36:05

Шатландская каталіцкая Царква мадэрнізуе формы
пастырства і духоўнай падтрымкі сваіх вернікаў.


Па статыстыцы, у гэтай краіне каля 700 тысяч католікаў, амаль палова з якіх пастаянна наведвае касцёл. Дык царкоўныя ўлады распрацавалі ўсім на дапамогу новы праект, улічваючы сучасныя тэмпы і запытанні людзей, асабліва маладых. Навіны Царквы і просьбы аб уз'яднанні ў малітве , а таксама іншыя ініцыятывы будуць абвяшчацца паведамленнямі непасрэдна на мабільныя тэлефоны. Напрыклад, такім чынам будуць запрашаць вернікаў больш актыўна ўдзельнічаць ў радыё і тэлевізійных перадачах, каб іхны пункт гледжання на розныя бакі жыцця грамадства быў больш чутны, асабліва ў праграмах, прысвечаных праблемам маральнасці. Кожны тыдзень ужо адцяпер на сайце Царквы Шатляндыі змешчваюцца аўдыа- і відэаматэрыялы, якія можна скачаць праз персанальны камп'ютар. Гэта першая рэлігійная Інтэрнет-праграма ва Ўз'яднаным Каралеўстве. Ужо ад доўгага часу карыстальнікі маюць магчымасць чытаць і скачаць выбраныя фрагменты святога Пісання.
Для лепшай інфармаванасці аб такіх магчымасцях бясплатнага карыстання Інтэрнетам , аб іншых бясплатных паслугах будзе распаўсюджана 100 тысяч друкаваных экзэмпляраў рэкламы за кошт сродкаў Царквы Шатляндыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.